ЗАПАВЕДЗЬ
Як памру я, похавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна, было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу... Во тады я
І нівы і горы
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліціся... А да тых пор
Бога я не знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне у сям'і вялікай,
Ў сям'і новай, вольнай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.
переклав Янка Купала